Да глыбокай ночы беларускія аматары оперы атрымлівалі асалоду ад вакальнай феерыі. Доўгачаканым падарункам стаў паказ нашумелай пастаноўкі "Зігфрыд" Рыхарда Вагнера ў выкананні артыстаў cафійскага Нацыянальнага тэатра оперы і балета. У шоу задзейнічана каля 130 артыстаў. Нагадаем, оперны тыдзень у Мінску сабраў выканаўцаў, крытыкаў і дырэктараў тэатраў з 15 краін - ад Італіі да Грузіі.