Такое меркаванне выказаў намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка, каменціруючы рашэнне Савета кіраўнікоў дзяржаў Садружнасці аб наданні гораду на Дняпры статусу культурнай сталіцы СНД у 2013 годзе. Наданне Магілёву такога высокага статусу - гэта вынік велізарнай работы, якая праводзілася органамі выканаўчай улады, работнікамі культуры, грамадскімі арганізацыямі не толькі абласнога цэнтра, але і ўсёй вобласці. Галоўны вынік гэтай работы - у рэгіёне не толькі захавалі ўсе фестывалі і форумы, але і прыраслі цэлым шэрагам цікавых мерапрыемстваў.