Беларусь не атрымала ад Еўрасаюза абяцаных крокаў насустрач. Пра гэта ў інтэрв'ю інфармацыйнаму агенцтву "Рэйтэр" заявіў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка. У той жа час, беларускі лідар адзначыў, што “мы гатовы да гэтага, але не трэба да нас прыязджаць на перагаворы або на сустрэчы і ставіць перад намі ўмовы”. Беларусь выканала не адзін дзясятак такіх умоў, а ў адказ атрымала ўзмацненне санкцый.