У Мінску днямі пройдзе пасяджэнне Міжурадавай беларуска-малдаўскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, па выніках якога бакі падпішуць цэлы шэраг двухбаковых дакументаў, якія павінны надаць дадатковы імпульс развіццю ўзаемадзеяння ў розных сферах. Па выніках мінулага года тавараабарот паміж краінамі склаў амаль трэць мільярда долараў.