Бакі абмяркуюць пытанні актывізацыі палітычнага дыялогу паміж дзвюмя краінамі на розных узроўнях. Таксама размова будзе ісці аб пашырэнні гандлёва-эканамічных сувязей і развіцці дагаворна-прававой базы двухбаковых адносін. Будуць абмяркоўвацца перспектывы паставак ва Узбекістан беларускай сельскагаспадарчай, аўтамабільнай і дарожна-будаўнічай тэхнікі.