Турэцкая кампанія пабудуе ў Беларусі рачны порт, паведаміў міністр транспарту і камунікацый Анатоль Сівак. Ён падкрэсліў, што Беларусь толькі пачала займацца міжнароднымі воднымі грузаперавозкамі. За мяжой гэты бізнэс канкурэнтаздольны. Праект плануецца ажыццявіць у самай паўднёвай кропцы Беларусі.