Беларусь заняла 54-е месца ў рэйтынгу найбольш квітнеючых краін свету, складзеным брытанскім аналітычным цэнтрам Legatum Institute. Сёлета ў рэйтынг увайшлі 144 дзяржавы. Беларусь абыйшла такія краіны, як Расія і Украіна. Найбольш высока эксперты ацанілі дасягненні Беларусі ў галіне адукацыі, сацыяльнай абароны грамадзян, аховы здароўя і бяспекі.