Гвінея мае ўпэўненае імкненне развіваць адносіны з Беларуссю. Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей пасля афіцыйнай цырымоніі падпісання пагаднення аб рэгулярных дыпламатычных кансультацыях паміж міністэрствамі замежных спраў Гвінеі і Беларусі.
З гвінейскага боку дакумент падпісаў міністр па міжнародным супрацоўніцтве Кутуб Мустафа Сана. Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва, якія датычацца сельскай гаспадаркі, горназдабыўной прамысловасці і іншага. Гвінейская дэлегацыя наведала завод МТЗ.