Армію трэба развіваць так, каб нікому не было цікава нават глядзець коса ў наш бок. Пра гэта заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, прымаючы з дакладам міністра абароны Андрэя Раўкова. Прэзідэнта праінфармавалі аб мадэрнізацыі беларускай арміі. Кіраўнік дзяржавы канстатаваў, што прыстасоўваць яе да ўмоў сучасных войнаў і выклікаў прыходзіцца ўжо ў трэці раз. Не ўлічваць сусветны вопыт вядзення сучаснай вайны Беларусь не можа. Па словах Прэзідэнта, Узброеныя Сілы павінны быць магутнымі.