Іх вырабяць на фабрыцы ў Слуцку і накіруюць у музейныя ўстановы Міншчыны. Дадам, што кошт аднаго вырабу больш за 2 тысячы долараў. Цана залежыць ад таго, золата, серабро або метаніт былі выкарыстаны пры стварэнні пояса. Рашэнне прыдбаць копіі выклікана перш за ўсё тым, што ў Беларусі амаль не засталося арыгіналаў культавых элементаў адзення. Яны захоўваюцца, пераважна, у польскіх і расійскіх калекцыях.