Прапанову агучыла дырэктар Нацыянальнага агенцтва інвестыцый і прыватызацыі Наталля Нікандрава на XI Беларуска-літоўскім эканамічным форуме. Улічваючы перавагі транзітнай дзяржавы, Беларусь гатова падтрымаць два лагістычныя праекты, якія будуць рэалізаваны ў супрацоўніцтве з прыватным бізнесам. Абодва лагістычныя хабы знаходзяцца ўздоўж трасы М1. А ў сувязі з удзелам Беларусі ў Еўразійскім эканамічным саюзе для супрацоўніцтва дзвюх краін узнікаюць новыя перспектывы, бо, адкрыўшы вытворчасць у нашай краіне, інвестар атрымлівае доступ на 175-ці мільённы рынак.a