У Маскве прайшла сустрэча міністраў замежных спраў Беларусі і Расіі.


         Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей сустрэўся ў Маскве з кіраўніком расійскага знешнепалітычнага ведамства Сяргеем Лаўровым. Па словах Уладзіміра Макея, апошнім часам у інфармацыйнай прасторы з'яўляюцца нейкія чуткі пра тое, што нехта мяняе знешнепалітычныя вектары. Беларусь разглядала і будзе разглядаць Расію як стратэгічнага партнёра і прытрымлівацца ўсіх дасягнутых дамоўленасцей.
          У сваю чаргу міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў канстатаваў, што паміж Беларуссю і Расіяй склаліся інтэнсіўныя кантакты на ўсіх узроўнях. Ён асабліва падкрэсліў, што нават пасля пачатку работы Еўразійскага эканамічнага саюза Саюзная дзяржава застаецца важным інтэграцыйным аб'яднаннем, якое служыць палігонам для абкаткі інтэграцыйных працэсаў. Сяргей Лаўроў паведаміў, што ў бліжэйшы час чакаюцца беларуска-расійскія кантакты, у тым ліку на вышэйшым узроўні. Кіраўнік расійскага знешнепалітычнага ведамства выказаў удзячнасць Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку за тое, што ён прыняў запрашэнне ўдзельнічаць у самітах БРІКС і Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, якія адбудуцца ў пачатку ліпеня ва Уфе.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动