Пяць выхаванцаў сталічных дзіцячых музычных школ мастацтваў на міжнародным конкурсе выступілі ў катэгорыях "сольнае выканальніцтва" і "фартэпіянны ансамбль". Юныя таленты атрымалі шэсць Гран-пры ў розных катэгорыях, два першыя месцы і спецыяльны прыз выдавецтваў Шот і Лемуан. Самаму малодшаму ўдзельніку зорнай беларускай каманды 6 гадоў.