Міністр замежных спраў Уладзімір Макей прадставіць Беларусь на саміце “Усходняга партнёрства”, які пройдзе 21-22 мая ў Рызе. Днямі ён прыняў удзел у сустрэчы кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў краін Вышаградскай групы і ініцыятывы ЕС “Усходняе партнёрства”. Уладзімір Макей прадставіў пазіцыю Беларусі ў дачыненні да “Усходняга партнёрства” і акцэнтаваў неабходнасць неканфрантацыйнага, прагматычнага падыходу да правядзення рыжскага саміту.