Цяпер на працягу трох сутак іншаземцы могуць знаходзіцца ў пушчы без віз - на падставе сапраўднага пашпарта; а таксама дакумента, што прадастаўляе іншаземцу права на наведванне нацыянальнага парку. Форма апошняга размешчана на сайце "Нацыянальнага парку "Белавежская пушча". Трапіць у прыродаахоўную зону такія турысты могуць праз пункт пропуску "Перароў" ("Белавежа"), перамяшчэнне па тэрыторыі магчыма па ўстаноўленых маршрутах.