Пасяджэнне адбудзецца 29 мая ў Казахстане. На парадку дня больш за 20 праектаў дакументаў па розных аспектах узаемадзеяння ў Садружнасці. Напрыклад, кіраўнікі ўрадаў вызначаць асноўныя напрамкі супрацоўніцтва ў галіне лясной гаспадаркі і лясной прамысловасці на бліжэйшыя дзесяць гадоў, што дасць магчымасць павысіць эканамічны патэнцыял, канкурэнтаздольнасць эканомікі, узровень дабрабыту, якасць жыцця насельніцтва і выйсці на новы ўзровень супрацоўніцтва і шырокай кааперацыі, развіцця рынку прадукцыі і паслуг у гэтай галіне.