Выстава "Сустрэча з Брытаніяй: англійскае мастацтва XVIII-XIX стагоддзяў" адкрываецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі. Наведвальнікі змогуць убачыць шатландскія, англійскія і валійская ландшафты, велічныя замкі з багатай гісторыяй, а таксама палюбавацца відамі Лондана. У тым ліку, шырокай публіцы будуць прадстаўлены дзевяць твораў (шэсць карцін і тры гравюры) з рэзідэнцыі пасла Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі ў Беларусі Бруса Бакнела.