Чарговае пасяджэнне Савета пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў дзяржаў - удзельніц СНД пры статутных і іншых органах Садружнасці пройдзе ў Мінску 19 мая. Бакі абмяркуюць вопыт рэалізацыі міждзяржаўнай праграмы "Культурныя сталіцы Садружнасці". У межах праграмы ў дзвюх краінах СНД выбіраецца па адным несталічным горадзе, якія на працягу года з’яўляюцца культурнымі сталіцамі Садружнасці. Мэта праграмы - нарошчванне культурнага і гуманітарнага патэнцыялу тэрыторый і гарадоў дзяржаў СНД, у тым ліку садзейнічанне паляпшэнню іх інфраструктуры і стымуляванне росту ўязнога турызму. Сярод Беларускіх гарадоў культурнымі сталіцамі СНД у свой час былі Гомель і Магілёў. Сёлета культурныя сталіцы Садружнасці - Варонеж і таджыкскі Куляб.