Партфель дамоўленасцяў па выніках дзяржаўнага візіту Старшыні Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпіна складае амаль 18 млрд долараў. І як заявіў у эфіры тэлеканала "Беларусь 1" намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Мікалай Снапкоў, гэта сума не з'яўляецца канчатковай. Што тычыцца кітайскіх крэдытаў, яны будуць выкарыстаны на стварэнне інавацыйных вытворчасцяў.