Галоўны прыз заваявала студэнтка 4-га курса Магілёўскага дзяржуніверсітэта харчавання Крысціна Краўчанка з праектам “Дранікі - кулінарны брэнд Беларусі”. Журы ўпадабала арыгінальны дызайн, нестандартнае афармленне і падачу традыцыйнай беларускай стравы, а таксама яго смак. Дадам, што ў конкурсе прынялі ўдзел 43 студэнты вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў Расіі, Беларусі і Казахстана.