Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей і дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Грыгорый Рапота абмеркавалі пытанні саюзнага будаўніцтва, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА. Уладзімір Макей лічыць прыезд Грыгорыя Рапоты ў Мінск своечасовым і актуальным. Напярэдадні ў Пасланні Прэзідэнта Беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу быў агучаны шэраг установак і задач на бліжэйшую перспектыву. У сувязі з гэтым, на думку міністра, важна абмеркаваць узаемадзеянне бакоў у межах Саюзнай дзяржавы. “Мэта і задачы тыя самыя – павышэнне дабрабыту народаў”, -падкрэсліў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства.