Клуб сяброў радыё “Беларусь” сярод слухачоў вяшчання на кітайскай мове ствараецца для тых, хто цікавіцца беларускай і кітайскай культурамі. На сёння кітайскамоўнае вяшчанне з Мінска складае 40 хвілін на тыдзень. Да клуба далучыліся прадстаўнікі амбасады Кітайскай Народнай Рэспублікі, інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя, таварыства сяброўства “Беларусь – Кітай”.