Беларусь разлічвае на далейшую падтрымку Венгрыі ў дыялогу з Еўрасаюзам. Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў на сустрэчы з міністрам замежных спраў і знешняга гандлю Венгрыі Петэрам Сійярта. Па словах прэм'ера, выбудоўванне Беларуссю і ЕС добрасуседскіх адносін будзе спрыяць, у тым ліку, падтрыманню стабільнасці і ўмацаванню бяспекі ў рэгіёне, што асабліва важна ў святле падзей ва Украіне. Андрэй Кабякоў запэўніў, што выступаючы за інтэграцыю інтэграцый, Беларусь гатова ўсяляк садзейнічаць наладжванню дыялога і ўзаемадзеяння паміж ЕС і ЕАЭС.