Нацыянальны гістарычны музей Беларусі ладзіць экспазіцыю, прысвечаную Краіне узыходзячага сонца.
На выставе можна ўбачыць як звычайныя рэчы японцаў, так і баявы меч самурая і спецыяльныя прылады выяўленчага мастацтва. Асаблівае месца ў экспазіцыі займаюць манекены міфічных істот японскага фальклору. Незвычайныя касцюмы можна пры жаданні і прымерыць. А дзецям прапануюць памаляваць святлом.