Еўрасаюзу неабходна вызначыць некалькі напрамкаў супрацоўніцтва з Еўразійскім эканамічным саюзам. Аб гэтым кіраўнік беларускай дзяржавы заявіў на сустрэчы з еўракамісарам па еўрапейскай палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні ЕЗ Йоханесам Ханам. Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка лічыць, што варта рэалізаваць ініцыятыву аб глабальным супрацоўніцтве ад Лісабона да Уладзівастока. На думку Прэзідэнта, бакі прыйдуць да таго, што і ваенна-палітычныя блокі будуць падтрымліваць кантакты і супрацоўнічаць".