30 графічных і жывапісных палотнаў прэзентавалі ў галерэі Міхаіла Савіцкага. Работы, прысвечаныя падзеям Вялікай Айчыннай, прадставілі вучні чатырох сталічных школ мастацтваў. Маладым мастакам не больш за 15 гадоў. І нягледзячы на тое, што яны ведаюць пра ваенныя падзеі з кніг і апавяданняў старэйшага пакалення, свае работы напісалі ў стылі рэалізму.