Маленькія ўдзельнікі свята наведваюць пры пасольстве Беларусі ў Малдове нядзельную школу для вывучэння мовы, гісторыі, культуры, традыцый і звычаяў этнічнай радзімы. Падчас прэзентацыі беларускага абраду яны ладзілі святочны карагод, праводзілі конкурсы, дэманстравалі вырабы і малюнкі да свята.