Сустрэча павінна прайсці на расійскай тэрыторыі. Пра гэта заявіў дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота на сустрэчы з прэм'ер-міністрам Беларусі Андрэем Кабяковым. Таксама абмяркоўваліся механізмы рэалізацыі інтэграцыйных прамысловых праектаў Беларусі і Расіі. На сустрэчы гаварылі і аб выкананні дамоўленасцей, прынятых на вышэйшым Дзяржсавеце. Адным з вынікаў павінна стаць стварэнне аднолькавых умоў для расійскіх і беларускіх вытворцаў на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы.