Пра гэта заявіў Прэзідэнт Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедаў на сустрэчы ў Ашхабадзе са старшынёй Савета Рэспублікі Нацыянальнага схода Беларусі Міхаілам Мясніковічам. Беларуская тэхніка запатрабавана і ў сельскай гаспадарцы, і ў будаўніцтве, і ў нафтагазавым комплексе, і ў іншых галінах. Таксама Гурбангулы Бердымухамедаў лічыць важным для ўсяго рэгіёна Сярэдняй Азіі сумесны праект па будаўніцтве Гарлыкскага горна-абагачальнага камбіната. Міхаіл Мясніковіч у сваю чаргу адзначыў, што ўсе дамоўленасці, дасягнутыя ў час візіту прэзідэнта Туркменістана ў Беларусь выконваюцца. Так, у бліжэйшы час у Туркменістан будуць дастаўлены два беспілотныя комплексы. Перспектыўным, на яго думку, з'яўляецца і цэнтр па падрыхтоўцы персаналу.