Беларусь і Калужская вобласць паспяхова супрацоўнічаюць у сферы жыллёвага будаўніцтва. Так, у абласным цэнтры ў партнёрстве з беларускім прадпрыемствам ўзводзіцца жылы квартал "Малінаўка". У адным з раёнаў Калугі пабудуюць шматфункцыянальны кірмашовы комплекс "Беларускі рынак", дзе оптам і ў розніцу можна будзе набыць як харчовыя, так і нехарчовыя беларускія тавары. Акрамя таго, тут жа беларускі бок створыць буйны лагістычны цэнтр.