Размова пра гэта ішла напярэдадні на сустрэчы пасла нашай краіны ў Францыі Паўла Латушкі з прадстаўніком французскага Міністэрства экалогіі, устойлівага развіцця, транспарту і жыллёвага будаўніцтва Эрве Буагіёмам. Бакі дамовіліся ўзаемна ўдзельнічаць у выставачных мерапрыемствах і абмяняцца на працягу года экспертамі ў транспартнай і экалагічнай сферах.