Радыё "Беларусь" прадставіць да 70-годдзя Вялікай Перамогі праект "Званы памяці" - цыкл праграм, што адлюстроўваюць трагедыю спаленых беларускіх вёсак, сімвалам якіх стала Хатынь. Праект "Званы памяці" - гэта свайго роду заклік да сусветнай грамадскасці: нельга забываць урокі гісторыі, трэба шанаваць памяць загінуўшых і не дапусціць паўтору трагедый, якія разыграліся ў беларускай Хатыні, у чэшскай Лідзіцэ і французскай Арадур-Сюр-Глан. Серыя спецыяльных радыёвыпускаў пашырыць цыкл перадач, што расказваюць пра подзвіг народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, якія ўжо можна чуць на хвалях радыё "Беларусь". Першыя выпускі спецыяльнага цыкла "Званы памяці" можна пачуць ужо ў красавіку ў міжнародным эфіры радыё "Беларусь" і ў інтэрнэце на сямі мовах: беларускай, рускай, англійскай, нямецкай, польскай, іспанскай і французскай.