Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алена Купчына абмеркавала з дыпламатамі высокага ўзроўню міністэрстваў замежных спраў краін ЕС падрыхтоўку да Рыжскага саміту “Усходняга партнёрства”. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар беларускага знешнепалітычнага ведамства Дзмітрый Мірончык. Гаворка ішла таксама аб перспектывах супрацоўніцтва паміж ЕАЭС і ЕС.