У час свята турысты змогуць бясплатна наведаць сядзібы і пазнаёміцца з магчымасцямі адпачынку ў беларускай вёсцы. Як правіла, у гэты дзень кожная сядзіба сустракае наведвальнікаў спецыяльнай праграмай, гаспадары праводзяць экскурсіі і прэзентацыі мясцовых абрадаў, знаёмяць гасцей з турыстычнымі маршрутамі. Цікавым свята будзе і для замежных турыстаў. Дарэчы, у красавіку беларускі аграэкатурызм прэзентуюць на найбуйнейшай міжнароднай выставе ў польскім горадзе Кельцы.