Беларускі Мсціслаў “пастарэў” на некалькі дзесяцігоддзяў. Новую дату забудовы старажытнага горада - 1098 год – спецыялісты вызначылі па фрагментах драўлянай брукаванкі. Ёсць і цікавыя археалагічныя знаходкі, якія ўказваюць на карысць наймення горад, а не вёска. Знойдзены ключы розных тыпаў, а ў вёсках тых часоў яны не сустракаліся - гэта сведчанне высокага сацыяльнага статусу паселішча.