Беларусь не імкнецца атрымаць палітычныя дывідэнды ад сваёй пазіцыі па Украіне. Такое меркаванне выказаў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей. Як ён падкрэсліў, краіна займае шчырую пазіцыю па ўкраінскім і іншых канфліктах, зыходзячы з нацыянальных інтарэсаў. Для беларусаў вайна і мір - не пустыя словы, адзначыў Уладзімір Макей. Наша краіна рабіла і будзе рабіць усё для прадухілення любых канфліктаў, сказаў ён.