Аб гэтым заявіў старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаіл Мясніковіч. Пытанні далейшай інтэграцыі ў валютнай і фінансавай сферах абмяркоўваліся з расійскім бокам, у прыватнасці з прэм'ер-міністрам Дзмітрыем Мядзведзевым і старшынёй Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Валянцінай Мацвіенка, сказаў ён. Паводле яго слоў, ва ўмовах, калі няма дастатковай стабільнасці на фінансавых рынках, неабходна набліжаць гэты тэрмін і разглядаць пытанні аб адзінай плацежнай сістэме, павелічэнні долі нацыянальных валют ва ўзаемных разліках.