Напярэдадні старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка ўручыў нацыянальныя пашпарты маладым людзям з горада Баранавічы. Уладзімір Андрэйчанка нагадаў, што 2015 год у Беларусі аб'яўлены Годам моладзі, акрамя таго, гэты год знамянальны святкаваннем 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.