У Брэсце на выхадных адкрываецца Моладзевы форум гарадоў-пабрацімаў. Праграма мерапрыемства шырокая. Запланаваны сустрэчы з моладдзю, канферэнцыя, прысвечаная 70-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Госці пазнаёмяцца з выдатнымі мясцінамі і культурай горада. Свой удзел у форуме ўжо пацвердзілі прадстаўнікі з Германіі, Польшчы, Расіі, Украіны і Галандыі.