У першы дзень паездкі адбыліся сустрэчы ў іранскай Палаце па пытаннях гандлю, прамысловасці, шахт і сельскай гаспадаркі. Прадпрымальнікі прынялі ўдзл у бізнес-форуме "Іран-Беларусь" і ў рабоце кантактна-кааперацыйнай біржы. Наперадзе - перамовы з кіраўніцтвам асацыяцый металургічнай і харчовай галін прамысловасці Ірана.