Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей правёў сустрэчу з намеснікам памочніка дзяржаўнага сакратара ЗША Эрыкам Рубіным. Бакі абмеркавалі беларуска-амерыканскія адносіны, у тым ліку пытанні, па якіх пазіцыі Беларусі і ЗША не супадаюць. Удзельнікі сустрэчы абмяняліся бачаннем далейшага развіцця двухбаковага супрацоўніцтва і далі ацэнку існуючай рэгіянальнай сітуацыі.