Беларускі студатрадаўскі рух у 2015 годзе пашырыць геаграфію, у тым ліку, і ўЗаходнюю Еўропу. Ёсць дамоўленасці аб тым, што нашы валанцёры будуць працаваць у Італіі і Польшчы. Студатрадаўскі рух па-ранейшаму будзе развівацца ў Саюзнай дзяржаве. Працягнецца рэспубліканская будоўля ў Астраўцы на Беларускай атамнай электрастанцыі. Тут зноў будзе працаваць зводны беларуска-расійскі атрад.