Кніга ўспамінаў "Якуб Колас у думках, у сэрцах, у песнях" выйдзе да 130-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі. Яе складальнік – сын песняра Міхась Міцкевіч. У кнігу ўвойдзе галоўны твор пра жыццё і творчасць беларускага класіка - "Колас расказвае пра сябе" Максіма Лужаніна, успаміны і артыкулы родных і сяброў пісьменніка - матэрыялы, якія характарызуюць яго як чалавека, як настаўніка, як грамадзяніна.