Кіраўнік беларускага МЗС з афіцыйным візітам наведаў Сірыю. Уладзімір Макей сустрэўся з прэзідэнтам Арабскай Рэспублікі Башарам Асадам, сірыйскім прэм'ерам і міністрам замежных спраў. Бакі абмеркавалі стан і перспектывы беларуска-сірыйскіх адносін, у тым ліку, у сферы палітыкі, гандлю і эканомікі, падпісалі шэраг пагадненняў. Уладзімір Макей перадаў прэзідэнту Сірыі пасланне ад імя Аляксандра Лукашэнкі. Таксама падчас перамоў была выказана падтрымка сірыйскага народа ў барацьбе супраць замежнага ўмяшання і тэрарызму.