Знаёмяцца са славутасцямі паўднёва-ўсходняга рэгіёна супрацоўнікі СМІ, турыстычных кампаній, гандлёва-прамысловых палат, дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў – усяго каля 40 гасцей з Расіі, Украіны, Ізраіля, Славакіі, іншых краін. Маршрут тура пачынаецца ў Гомелі і пройдзе праз Мазыр, Тураў, Ляскавічы (Петрыкаўскі раён), Жлобін і Рагачоў. Дзелавая праграма ўключае наведванне тураб'ектаў, санаторна-курортных і аздараўленчых арганізацый, аб'ектаў спорту, прыдарожнага сэрвісу і грамадскага харчавання.