Волат вагой 6 кг 190 г і ростам 59 см нарадзіўся ў Віцебску, паведамляе БЕЛТА. Хлопчык з'явіўся ў сям'і Юліі і Івана Сахаравых. У гонар дзеда яго назвалі Андрэем. Гэта ўжо трэцяе дзіця ў сям'і - дома браціка з нецярпеннем чакаюць 10-гадовая сястрычка і 3-гадовы брат. Як лічаць віцебскія ўрачы, гэта самы вялікі нованароджаны ў краіне, гэта рэкорд. Па статыстыцы, толькі каля 10% немаўлят важаць больш за 4 кг.