Беларуская дэлегацыя прыме ўдзел у мерапрыемствах з нагоды 70-годдзя вызвалення канцлагера Асвенцім у Польшчы. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык. Ён вітаў той факт, што сёлета асноўны акцэнт зроблены на ўдзеле ў мерапрыемствах у Асвенціме былых вязняў лагера смерці.