Старшыня Выканаўчага камітэта – выканаўчы сакратар СНД Сяргей Лебедзеў 27-28 студзеня наведае Мінск. Плануецца, што старшыня Выканкама СНД правядзе шэраг сустрэч ва ўрадзе. У тым ліку запланавана сустрэча Сяргея Лебедзева з міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем. Акрамя таго пройдуць кансультацыі паміж знешнепалітычнымі ведамствамі на тэму ўзаемадзеяння ў СНД у 2015 годзе.