Беларуская дэлегацыя возме ўдзел у мерапрыемствах з нагоды 70-годдзя вызвалення канцэнтрацыйнага лагера “Асвенцым” у Польшчы. Беларусь прадставіць афіцыяльная дэлегацыя на чале з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ў Польшчы Аляксандрам Авяр’янавым. Сёлета асноўны акцэнт зроблены на ўдзеле ў мерапрыемствах у Асвенцыме былых зняволеных лагера. Сярод іх ёсць тыя, хто зараз пражывае на тэрыторыі Беларусі. Яны таксама атрымалі запрашэнне на мерапрыемствы, якія пройдуць у Польшчы 27 студзеня.