Напярэдадні Старога Новага года ў Вялікім тэатры оперы і балета прайшоў традыцыйны навагодні баль. Дамы ў вячэрніх туалетах, кавалеры ў смокінгах і элегантных касцюмах, тэматычныя салоны, творчыя конкурсы і некалькі канцэртаў з удзелам салістаў оперы і балета. На адну ноч тэатр ператварыўся ў сапраўдны свецкі салон. Прыгожыя пары танцавалі польку, кадрылю, паланэз і, вядома ж, вальс. Тэатр правёў для гасцей балю некалькі папярэдніх урокаў.